Перайсці да зместу

Сузор’і (1926)/Росквіт і ўвяданьне/Хіба ў зіме прыгожасьці няма

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Шалясьцелі Хіба ў зіме прыгожасьці няма
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1926 год
Сьнегавыя далі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Хіба ў зіме…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ХІБА Ў ЗІМЕ ПРЫГОЖАСЬЦІ НЯМА…

Хіба ў зіме прыгожасьці няма?
Вось сьцеле сьнег пуховую пасьцель…
Здаецца, што зацьвіўся белы мак,
Здаецца, што і яблыня цьвіце.

Лятаюць, кружацца сьняжыначкі, як рой,
І шчыра так цалуюць мяне ў твар,
А гурбы белыя ўздымаюцца гарой.
О, колькі ласкі тут і колькі хараства!

Хоць холадна, але мяцежны жар
Яшчэ мацней хвалюецца ў душы.
Жыцьця здаецца лёгкім мой цяжар,
Бо бельлю ўсьнежанай калышацца ўся шыр.

І тчэ дыван і каляровасьць тчэ,
А радасьць прабуджае звоны струн.
Ўзьвівайся-ж, завіруха, ўсё ямчэй, —
Тваім жаданьнем моцна я гару!

1925 г.