Перайсці да зместу

Сузор’і (1926)/Росквіт і ўвяданьне/Зьняла вясна

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Завілася мяцеліца Зьняла вясна
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1926 год
Нешта стукае

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗЬНЯЛА ВЯСНА…

Зьняла вясна узор аконны,
Што сплёў калісь мароз-мастак,
І новай песьні чутны звоны,
Відна скрозь шыбы пекната.

Ўсё рвецца ў далі неспакойна…
Вятрыска гоніць кучы хмар
З упартай сілаю падвойнай
На небе месца ім няма!

З узгорку жарало ліецца —
Якая сіла, пэнт які!
О, ты, разбуджанае сэрца,
Апошні сум зімы адкінь!

Дай струнам больш маім прастору,
Сьпяваць каб песьню ў такт з вясной!
Чарней, ральля, на касагоры,
Буяй квяціста і хмяльно!

А ты, мой сад, адзенься лістам,
Прытулкам будзь маёй красы,
А ў самы дзень вясны ўрачысты
Прастор ты кветкамі абсып.

1925 г.