Перайсці да зместу

Сузор’і (1926)/Навальніцы жыцьця і змаганьня/І далёкім, і блізкім

З пляцоўкі Вікікрыніцы
На сьмерць С. Ясеніна ⁂ (І далёкім, і блізкім)
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1926 год
Пытаеш ты

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗     ∗

І далёкім, і блізкім, і родным
Я аддам жар пашаны сягоньня!..
Быў да гэтай пары я бязродным,
А цяпер сэрца голасна звоніць,

Шчыра просіць каханьня і ласкі…
І няма, і няма ўжо далёкіх —
Ўсе зрабіліся блізкімі надта.
І цяпер на мяне, як падпаска,

Не глядзяць і ня кідаюць жартам.
Памятаю, калісь-та ў мінулым
Я цярпеў і насьмешкі, і рогат,
Хоць быў сам надта шчырым і чулым,

А казалі, што быў убогім.
А цяпер мяне, мяне спазналі,
Ды і сам я спазнаўся з імі…
Вось загэтым так сьцелюцца далі

І далёкія сталі сваімі…

28-XII 25 г.