Перайсці да зместу

Статут ордэну Пагоні

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Статут ордэру Пагоні
Статут

5 жніўня 1951 (публікацыя 24 лютага 1952)
Крыніца: Бацькаўшчына, 1952, 24 лютага, № 7-8 (86-87)
Тэкст скапіяваны з: Праект узнагародаў для ўдзельнікаў паваеннага беларускага партызанскага руху // Беларускі Рэзыстанс, 2011, № 1(10), б. 46-59

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Статут ордэру Пагоні

Арт. 1. Устанаўляецца ордэр Пагоні з мэтаю ўзнагароджываньня выдатных цывільных ці вайсковых заслугаў у часе вайны ці міру, зробленых для славы і на карысьць Беларускага Народу.

Арт. 2. Ордэр Пагоні зьяўляецца найвышэйшым ганаровым адзначэньнем Беларускага Народу і надаецца асобам, якія выдатна спрычыніліся да здабыцьця незалежнасці, задзіночаньня ўсіх беларускі[х] земляў, або да ўзмацаваньня незалежнасьці і росквіту беларускай дзяржавы.

Арт. 3. Знакамі ордэру Пагоні зьяўляюцца:

1) Крыж ордэру Пагоні.
2) Зорка ордэру Пагоні.
3) Істужка ордэру Пагоні.

Арт. 4. Крыж ордэру Пагоні васьміканцовы, пакрыты эмаліяй, берагі залатыя ці серабраныя. На сярэдзіне крыжа залатая ці серабраная Пагоня. Адваротная старана гладкая з выбітым парадкавым нумарам ордэру. Крыж бывае трох вялічыняў: Вялікі Крыж ордэру Пагоні, Залаты Крыж ордэру Пагоні і Сярэбраны Крыж ордэру Пагоні. Вялікі Крыж ордэру і Залаты Крыж з золата, Сярэбраны Крыж з серабра.

Арт. 5. Зорка Ордэру Пагоні сярэбраная. Складаецца з 8 пукоў праменьняў. На сярэдзіне зоркі умешчаны крыж узору апісанага у арт. 4.

Арт. 6. Ордэрная істужка — нацыянальных коляраў (бел-чырвона-белы).

Арт. 7. Ордэр Пагоні дзеліцца на пяць клясаў. Азнакамі ордэру ў паасобных клясах зьяўляюцца:

1) У першай клясе Вялікі Крыж ордэру Пагоні павешаны на шырокай істужцы ордэну Пагоні праз правае плячо на левы бок і Зорка
ордэру на левым баку грудзей.
2) У другой клясе Вялікі Крыж ордэру Пагоні павешаны на ордэравай істужцы на шыі, а з правага боку грудзей Зорка ордэру Пагоні.
3) У трэцяй клясе Залаты Крыж ордэру Пагоні на ордэравай
істужцы на шыі.