Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/79

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гаспадыня (убегае праз левыя дзьверы). Цсс! паночкі! Ні крычыце!.. Зачынено!..

Міхалка (ні выпіушы сваей чаркі, кідае яе з імпэтам на падлогу).

Усе. Што гэта?.. Ты пьяны?.. Чаго?!..

Сьцепан (пасьля кароткай паузы). Я ведаю, што гэта… (Да Міхалкі). Сумнінька на душы, а? Давайце новую чарку! Пі, Міхась, усе пройдзе!.. О! глянь на Лекдугну; сьпіць, шчасьліучык, — нічога ні ведае, ні аб чым ні думае…

(Да Галубоускаго). Галубоускі! Іграй, каб было весялей! (Усе сядаюць навакол стала).

Галубоускі (іграе і пяе):

Яна грошы ні узяла, ні узяла, ні узяла,
А па збанку плакала, а па збанку плакала.
Мой зялёны збан, збан…

(Іншыя разам з ім сьпеваюць)

Гаспадыня (усьцішае іх, каб ні натта шумелі).

(У другім пакоі чуваць кароткі крык і нешта упало на падлогу).

Усе. Што гэта?

Міхалка (сьцяміу, што гэта значыць. Ускочыушы з мейсца, ні ведае, што рабіць: ці бегчы у другі пакой, ці сядзець на мейсцы).

Галубоускі (кінуушы гармоніку на крэсло, пабег у другі пакой).

Усе (быццым адзеравянеушыя, глядзяць яму у сьлед).

Галубоускі (хутка варочаецца). Маня атруцілася!..


(Заслона).


КАНЕЦ.