Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/75

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

АКТ IV.


Рэч дзеяцца пару гадзін пазьней. Сцэна цемная. Каля буфэту, як у 2-м акці, сьпіць Галубоускі. Пауза. Пасьля чуваць стук у дзьверы.

ЗЬЯВА I.

Галубоускі і Сьцепан [за сцэнай], пасьля Манька.

Галубоускі (будзіцца). Хто гэта? чаго? [Стук трывае далей]. Хто тамака стукае так позна? [Устае і ідзе да дзьвярэй]. Хто тамака?

Сьцепан (за сцэнай). Адчыняй, адчыняй, стары! гэта мы!

Галубоускі. Паночкі, позна… Ужо усе сьпяць: пані гаспадыня сьпіць і панна Маня сьпіць…

Сьцяпан (я. в.). Адчыняй! Мы разбудзім.

Галубоускі. Калі я сам ні ведаю… Каб гаспадыня ні злавалася…

Сьцяпан (я. в.). Ні будзе!.. Адчыняй!

Галубоускі. Зара, я толькі запалю сьвятло. (Запаляе элекстрыку. На сцэне робіцца сьветла).

Манька (босая, акрыушыся хусткай, уходзіць праз сярэдзіну). Хто тамака?

Галубоускі. А гэта тая кумпанія… (Адчыняе дзьверы; уходзяць: Сьцепан, Міхалка і два статысты, каторыя падтрымліваюць пад пахі зусім пьянога Лекдугну).

ЗЬЯВА II.

Манька, Міхалка, Сьцепан, Галубоускі, Лекдугна і статысты.

Сьцепан. Выбачайце, панна Маня, што мы вас сярод ночы разбудзілі, але ужо усюды зачынено, нікуды нельга дастукацца, а сягоння трэба канечне яшчэ трохі выпіць…

Лекдугна (ніпрытомны, пяе сабе пад нос):

Трэба, трэба, трэба піць,
Каб лягчэй было нам жыць…

(Статысты ссунулі крэслы і кладуць на іх Лекдугну. Пасьля, узяушы з буфэту сыфон с сэльцэрскай вадой, уліваюць яму у горло воду. Ен плюе і чхае).