Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/60

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

АКТ II.


Дэкорація тая самая. Закусак і бутэляк на буфэці німашака. На століках ніпарадак. Рэч дзеецца на другі дзень раніцай. Каля буфэту с правай стараны сьпіць Галубоускі, акрыушыся марынаркай, пад галаву падлажыушы гармонік, а пад бок дыванік.
На сцэне цемра, бо вакеніцы зачынены.

ЗЬЯВА I.

Галубоускі і Манька.

Манька (уходзіць праз сярэдзіну). Пан Галубоускі! а, пан Галубоўскі! Уставайце, бо ужо позна.

Галубоускі (ускаквае). А? хто прыйшоу?.. позна, кажыце. (Пазевае і працягіваецца). Ааа!.. ой, бакі баляць!..

Манька. А я ні раз казала: чаму ні возьмеце са складзіку выкінуты там сяннік? Можна яго палатаць і зусім добра было-б спаць. А то вы на падлозе, як сабака.

Галубоускі (скрабецца). Усе роуна! Як сабака жыву, як сабака памру!.. Усе роуна!

Манька. Адчыніце, пан Галубоускі, вакеніцы! Ужо трэба рабіць парадак.

Галубоускі (ідзе у правыя дзьверы і хутка ворочаецца. На сцэне робіцца сьветла).

Манька. Чаму гэта вы, пан Галубоускі, зауседы махаеце рукой і кажыце: усе роуна! Ні «усе роуна», бо кожны стараецца, каб яму ляпей было. Вось толькі вы…

Галубоускі. Сьмерць ідзе! Чую: сьмерць ідзе!.. Ужо хутка… На што-ж мне лепшае? Усе роуна: скрыня з дошак, сіроцкія могілкі — згнію, як падла!

Манька. Ды яшчэ ні памрэце!

Галубоускі. Памру! (Паказвае рукой пад горлам). Тут душыць… ведаю… Мой бацька так сама: тут здушыло — памер…

Манька. Пан Галубоускі! Ці гэта прауда, што людзі кажуць: што вы маеце жонку?

Галубоускі. Маю сьцерву.

Манька. Чаму-ж вы з ей ні жывеце?

Галубоускі. Выгнала мяне, падла.