Старонка:Zbor t2 1929.pdf/139

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Рэй вядзе, вядзе на славу,
Хоць мазоліўся тут глузд.
Ды затое-ж на зьдзіўленьне
Быў убраны той касьцёл,
Сьвяты Ян паўзьверх адзеньня
Апяразан быў упол
Паяском з жывых расьлінак, —
Ну, той Ян аж зіхаціць!
Як-бы ўвесь сьвяты будынак
Ён хацеў сабой зацьміць.
А касьцёл быў у чэсьць Яна.
На падмурку сьвяты Ян
Першым чынам яшчэ зрана
Вельмі гожа быў убран.
Павыходзілі з касьцёлу.
Затрымаўся арганісты,
Сам здаволены, вясёлы,
Прад людзьмі і богам чысты.
Запыніўся перад Янам.
Эх, і хораша-ж убран!
Дагадзіў парафіянам,
Дагадзіў Сарнэцкі пан!
Хараство, любата!
А вяночак!
Паясочак!
А як ручачка ўзьнята!

Пастаяў крыху Сарнэцкі, —
Гэта — Ян, брат, ня сноп грэцкі,
Адпусьці ты, божа, грэх!
Паказаць людзям ня сьмех: