Старонка:Zbor t1v2 1928.pdf/116

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

∗     ∗

Як хацеў-бы я
Па палёх прайцісь
І упіцца іх
Пахам, росамі!

Паглядзець, зірнуць,
Як жыта растуць,
Як калосікі
Наліваюцца.

Я хацеў-бы знаць,
Як аплаціцца
Праца трудная
Рук мазолістых,

Як багаты рост
Ярыны ў палёх,
Селянін-ральнік
Повен дум якіх?

Ці ён смуціцца,
Пазіраючы,
Што труды яго
Так марнуюцца?