Старонка:Zbor t1v1 1928.pdf/92

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ВЯСНА

Вясна прыдзе, сьнег пагіне,
Вышай сонца хадзіць стане,
Промень ясны ўсюды кіне,
Рунь падыме на паляне.

З гор пальлюцца перавалы,
Раскуюцца рэчкі з шумам.
Выйдзе з хаты стар і малы
Гаманліва-дружным тлумам.

Убярэцца лес бязьлісты
У гарнітар свой зялёны,
Шугне вырай галасісты,
Камары заб‘юць у звоны.

Зашуміць трава густая,
Кветкі ў лузе засьмяюцца.
Вясна прыдзе маладая,
Ўсюды песьні панясуцца.

1907 г.