Старонка:Zbor t1v1 1928.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

I[1]

Калі ад м. Стоўбцаў падацца ўверх па р. Нёману, то, прыблізна праз 9 вёрст, натрапіш на фамільнае гняздо Якуба Коласа, сяло Мікалаўшчыну, раскінутае на правым беразе гэтае слыннае беларускае ракі. У пору дзяцінства поэта гэта сяло акружана было з трох старон вялізнымі абшарамі Радзівілаўскіх лясоў і толькі з захаду ўпіралася ў няшырокую, але даўгую Нёманскую даліну, па другі бок якой цягнецца нявысокае ўзвышца, завязанае вузлом у г. зв. «Дзямянаў гуз», увекавечаны ў Коласаўскай творчасьці. Мікалаўскі рэльеф надзвычайна маляўнічы: бясконцы лес, які сям-там прасьвечваецца жоўта-белымі ўзгоркамі, сьветла-зялёнымі плямамі ніў, серабрыстым мільгаценьнем Нёманскае лукі пад наглядам «Дзямянавага гуза».

Сяло Мікалаўшчына вялікае: да 350 двароў і каля 1.500 душ насяленьня. Выгляд сяла вельмі праўдзіва апісан поэтам у яго вядомым вершы «Вёска» і ў повесьці «У глыбі Палесься» (сяло Мікуцічы). Рольніцтва — асноўны занятак мікалаўцаў. Аднак, з прычыны малазямельля (найзаможнейшы мікалавец меў 5 дзесяцін, а вялізарная

  1. Для гэтага біографічнага нарысу, паміж іншым, я карыстаўся матэрыяламі з рукапіснай працы І. Міцкевіча «Культурныя гнёзды на Беларусі», за што і выражаю яму шчырую падзяку. Ул. Дз.