Старонка праверана
17
Шапнуў ён: «Мілая, ну глянь, хоць разік глянь!»
Яму з дакорам я прамовіла: «Адстань!»
А ён са мной астаўся.
За рукі ўзяў мяне, у вочы мне зірнуў.
«Пакінь!» — сказала я. Ён вокам не змаргнуў
І толькі пасміхаўся.
Да вуха мне прыпаў, крануўшыся шчакі.
Абурана сказала я: «Ах, стыд які!»
Ды стыд яму не стаўся.
Ён кветачкаю мне аздобіў валасы.
«Якая ж мне карысць ад гэтае красы?»
І тут ён не крануўся.
І зняўшы мой вянок, пайшоў ад мяне проч.
Я плачу, думаю аб ім і дзень, і ноч —
Ах, хай-бы ён вярнуўся!
1925