Старонка:Vybranyja tvory 1927.pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Жыцьцё і творчасьць Якуба Коласа.

Якуб Колас (праўдзівае прозьвішча - Костусь Міцкевіч), сын селясніна з в. Мікалаеўшчыны, Менскага павету, радзіўся 22 кастрычніка ст. ст. (4 лістапада - па новаму) 1882 году. Вёска яго славілася з даўных часоў тым, што імя сваё атрымала ад імя князя Мікалая Радзівіла, ведамага ў XVI сталецьці на ўсю Беларусь і Літву прыхільніка Рэфармацыі: па загаду яго ў закладзенай у Нясьвіжы Кавэчынскім друкарні друкаваліся беларускія кніжкі, у тым ліку кальвінскі катахізм 1562 году. Але і ў найнавейшыя часы Мікалаеўшчына была шырака вядома навакол дзеля таго, што з яе вельмі многа моладзі йшло на народных настаўнікаў, і да вайны больш за 30 мікалаеўцаў прайшлі навукі ў Нясьвіжскай вучыцельскай сэмінарыі. За імі сьледам пайшоў і малады Костусь Міцкевіч. Хоць і суровыя парадкі панавалі ў Нясьвіжы, дзе беларускую моладзь узгадоўвалі ў чорнасоценна-абрусіцельным духу, - аднак, грамадка мікалаеўцаў ня надта паддавалася сваім кіраўніком: у іх цьвёрда дзяржалася сьвядомасьць, што яны - беларусы, сыны сярмяжнага народу, што яны павінны захаваць жывую сувязь з роднай вёскай і сваімі братамі, якія працуюць на ральлі, - а першым крокам у гэтым кірунку зьяўляецца родная мова, якой яны змалку лет гаварылі ў роднай хаце. Дык, захопліваючыся красой багатай расейскай літэратуры, з якой іх знаёмілі, хоць і даволі аднабока, у сэмінарыі, - мікалаеўцы не выракаліся беларушчыны і нават у часе бытнасьці ў сэмінарыі пробавалі на сваіх вечарынах дэклямаваць беларускія вершы, якія перапісываліся і перахоўваліся больш свьядомымі спасярод сэмінарыстаў. Да ліку апошніх належаў і Міцкевіч, які з 12 гадоў пробаваў і сам пісаць вершы - праўда, спачатку парасейску.

Пасьля сканчэньня сэмінарыі Костусь Міцкевіч дастаў месца народнага вучыцеля ў урадавай школе (у Піншчыне), дзе быў прымушаны вучыць дзяцей парасейску. Хоць і разлучаны з школьнымі таварышамі, аддзелены вялікімі прасторамі балот і лясоў ад таварышоў па працы, - Міцкевіч усё-ж ня губляў з імі сувязі, спатыкаючыся з імі ў часе сьвятаў у роднай Міалаеўшчыне, дзе сябры з году ў год акуратна зьяжджаліся. З імі Міцкевіч абгаварваў і мучыўшае яго, як пэдагога і беларуса, пытаньне: чаму дзецям беларускім дзеецца такая крыўда, чаму іх прымушаюць ад маленства вучыцца ў чужой мове і забываць сваё - роднае? А вынікам гэтых супольных гутарак і нарад было тое, што Міцкевіч стануў