Старонка:Vita (1926).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЖЫЦЬЦЁ

Жыцьцё!
— суровасьць і закон,
з табой ніяк я не паладжу.
Душа ня хоча быць званком
твайго і рогату, і плачу.

Ня любіць фальшы камэртонаў,
(яе-ж даволі ёсьць).
Бывае зоры срэбра роняць
над кустом малін…
Жыцьцё,
шчасьлівае жыцьцё,
дзе вясны тваёй наліў?

Прышоў я да цябе
ў надраньні
эры,
прышоў з пакрыўджанай сям‘і.
У сонцавейнае сяўбе
пачуў октавы радасьці,
пачуў і не паверыў.
З тае пары мой сьмех паранен,
з тае пары я з ім,
штодзенна з ім…