Старонка:Vershy dlia dziacej 1945.pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Старонка праверана

Унь ідзе, брат, жыта!
Рыба валіць пад гак,
Сом храпе сярдзіта.
Плёх усцяж па вадзе,
Няма месца нідзе.
Каліва ржаное,
Спелае буйное
Стала над вадою
І сказала:
— Рача!
Скрыўджан ты няйнача
Нейкаю бядою.
Але ты паслухай, дружа:
Ой, на свеце ходзіць сцюжа!
Ой, халодзіць яна дужа!
Ветрам дыша, снегам сцеле,
Чуць душа трывае ў целе.
Надыходзіць старасць-восень,
З ноч знікае неба просінь,
Віснуць ніці з хмарак-кросен,
Ой, выносяць мяне ў поле,
Рассыпаюць ды па роллі
Ды людскія тыя жменькі
З саламянай той сявенькі
У халодны дол пусценькі.
Усё чыста з поля знята —
Там адны мае зярняты.
А той вецер дзікім свістам
Дзьме па полі, полі чыстым,
Усцілае жоўтым лістам
Мае шоўкі, мае руні
Ды халодных хмар насуне.

Золкасць, зыркасць і плюхота,
Журба, смутак і тускнота,
Безлюдзь, жудзь і адзінота.