Старонка:Vershy dlia dziacej 1945.pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Жабінай ікры.
Не вылазіць з норкі.
- Лёс мой, - кажа, - горкі:
Цяжка быць раком!
Вось падплыў акуньчык.
- Вылезь, рак-гарунчык,
Не глядзі ваўком,
Не смуткуй так дужа,
Развяселься, дружа,
Гэта-ж не гульня!
Зойдзешся ад голаду,
Прападзеш ты змоладу
На парозе дня.
А як свеціць сонейка,
Грэе рэчкі лонейка,
Песціць сітнякі.
Грэе так гарачанька!..
Развяселься, рачанька,
І нас ты не кінь!
Ты сядзіш нахмураны,
Злосны і абураны
І не бачыш дня.
Апусціў рак вочы -
Нават і не хоча
Слухаць акуня.
Падплывае плотка.
- Рача, маё злотка!
Адпусціся, мілы!
Чым цябе ўлагодзіць?
Што табе абходзіць,
Поўніць злосцю жылы?
І нам, рыбкам, трудна,
Жыць часам і нудна,
Проста ох-ох-ох!
Гоняць нас усюды,
Ловяць нас на вуды,