Старонка:Vershy dlia dziacej 1945.pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

А як вусам паведзе,
Страшна зробіцца ў вадзе!
Рыбкі хвосцікам вільнуць
Ды галоўкамі кіўнуць
І баржджэй наўцекача
Ад рачышчы-вусача.
А ён шыішчай трэп-трэп!
Жабка ў бераг і — ні шэп!
Страшны рак быў, грозны рак,
Як ушчэміць — будзе знак.
І баяліся яго,
Як няведама каго.
Пад карэннямі ракіты
Жыў наш рак, вусач сярдзіты,
І ёсць загадка такая:
Ні смяецца, ні гукае,
Жыве ў бухце пад ракітай,
На ім світа,
Ды не світа,
Хоць кравец, ды не Мікіта:
Ідзе ў лазню камінарам,
А выходзіць камісарам.

II

Ну-ж і слаўна каля рэчкі!
І чаго на ёй няма!
Сітнякі стаяць, бы свечкі,
Тут чырвоныя парэчкі
І малін тых проста цьма.
Тут і лозы, і ракіты,
І чарот, і асака, —
Ну, як тыя аксаміты,
Вабяць вока здаляка.
А тых птушак і не злічыш:
Качкі, кнігаўкі, драчы,