Старонка:Vajna vajne 1938.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

АКТ I

Дзея адбываецца ў вёсцы; перад падняццем заслоны жаночы хор спявае жніўную песню. Падымаецца заслона. У полі чуваць далёкая ціхая песня. Калі жніўная песня даносіцца цішэй, пачынаецца дыялаг паміж Алесем і Марынай.

Сярэдзіна лета. Вясковая вуліца. Адным канцом упіраецца ў пясчаны бераг рэчкі. На беразе дзе-ні-дзе стаяць нахіленыя вербы. Недалёка ад рэчкі стаіць хата дзеда Мікіты. Насупроць хата Аслава. Аслаў папраўляе сець. Дзед Мікіта клепле касу. Берагам ідуць Марына і Алесь, гутараць, прыслухоўваючыся да ціхай далёкай песні.

I

Я малада з поля ішла,
Пад поясам сярпок нясла,
За плячыма калысачку.
Сустрэў мяне родны татка.
— Чыё, донька, дзіця нясеш?
— Нясу дзіця суседскае.
— Чаму, донька, тваё ліцо?
— Мой татачка, мой родненькі!
Яно пры мне раджалася,
Яно пры мне гадавалася,
А ў маё ліцо ўдавалася.

II

Ды я жала да вечара,
Ды жала я да вечара,
Баліць мая сярэдзіна.
Каб я мела зіцятачка,
Каб у мяне маленькае,
Можа-б яно заплакала,
Дык я-б яго скалыхнула,
Сярэдзіна-б адпачнула.

Алесь (запыняецца). Вось ты зірні, Марынка, якая спакойная, якая ціхая гэтая сельская ваколіца і кольскі ў ёй смутку і, ведаеш, нейкага тужлівага задумення. Марына. Ты, здаецца, упадаеш у лірычны настрой. Алесь. Не, я проста хачу адзначыць, што гэты спакой фальшывы. Марына. Не зусім ясна для мяне твая думка. Алесь. Да я-ж і не выказаў яе да канца. Слухай, і ты пачуеш вялікую праўду. Марына. Калі ты скажаш вялікую праўду, дык я абвяшчу цябе прарокам і першая пайду за табою. Алесь (хітра). Памажы-ж мне, божа, сказаць вялікую праўду... Не, я лепей запішу яе наўперад у сваю кніжку (Дастае запісную кніжку, піша.) Марына. Ну, пакажы. (Марына заглядае ў запіс. Алесь хавае, не паказвае.) Алесь. Не, не пакажу: а раптам ты скажаш, што гэта не такая праўда, каб абвяшчаць мяне прарокам. Не, не. Марына. Ну, пакажы.