Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/79

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ВЗЛАГАТЬ, што на каго, на што; ўскладаць.

ВЗЛАМЫВАТЬ, што ламаць, надламываць.

ВЗЛОМ, сызлом, палом. Шкло на сызломе вострае.

ВЗЛЕЛЕИТЬ, ўскукобіць, узняньчыць, ўскалыхаць.

ВЗЛЕТАТЬ, узлятаць, узлётны, ўзлёт, ўзлёты, ўзлётчывы.

ВЗЛѢЗАТЬ, узлазіць, ўсьпінацца.

ВЗЛѣСОК, узлёсак, узлесьсе, Парасьнік расьце на ўзлесьсі.

ВЗМЕТНУТЬ што куды; узшыбнуць, ўскінуць.

ВЗМЕТЧИВЫЙ, ўскідчывы. Ускідчывы чалавек.

ВЗМОЛИТЬСЯ, ўзмаліцца.

ВЗМОРЬЕ ср. наўзморье, наўзморнік.

ВЗМЫВАТЬ аб птахах, асабліва лоўчых; ўспалынуць. Сокал успалынуў пад хмары.

ВЗМЫЛИТЬ каня, ўсьпеніць: Ўсьпеніў каня яздой.

ВЗНОС м. грошы куды; ўплата, ўкладка.

ВЗНУЗДАТЬ каго, акелзаць, узусьціць.

ВЗОР м. зрок, спогляд. Ен хоць стары а зрок мае добры. У яго благі спогляд: як спагляне — аж мурашкі па целе пяройдуць.

ВЗРАЧНЫЙ, прыглядны, казісты, спазорны.

ВЗРАЩАТЬ, расьціць, гадаваць.

ВЗРАСТАТЬ, узрастаць, дарастаць,

ВЗРОСЛЫЙ, дарослы. Дарослы дзяцюк, а робіць як малы,

ВОЗРАСТ, дораст, узрост. На дораст высокі хлапец,

ВЗРОСТОК, даростак, падростак.

ВЗРЫВ, выбух. Выбух пораху, пары.

ВЗРЫД, ўзрыгі, наўзрыд. Наўзрыд плача. Ужо бяз сьлёз, толькі узрыгамі плача.