Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/77

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ВЗАШЕЙ, ўзакаршэль. Гані яго ўзакаршэль з хаты.

ВЗБАЛМОШЕННЫЙ, скаламучаны, склычаны, скалмачаны.

ВЗБАЛТЫВАТЬ, збаўтываць, збоўціны, збаўтуха, ўзбохаць.

ВЗБЕЛЕНИТЬ каго, разьятрыць. Сярдзітага лёгка раз‘ятрыць.

ВЗБИВАТЬ, ВЗБИТЬ, ўсклычыць, ўспушыць, ўздыбіць.

ВЗБОРАЖИВАТЬ што, збаразіць, ўзраліць.

ВЗБРАСЫВАТЬ, ўскідаць. Ўскідай снапы на тарпу.

ВЗБРЫЗГИВАТЬ, спрыскаць, Спрысьні бялізну. Ці ўспрысьне кішка ваду на дах. Ўпырснулі яму лякарства ў жылы.

ВЗБУГРИТЬ, ўскучыць. Сьвіньні ўскучылі ўсё поле.

ВЗБУНТОВАТЬ, збунтаваць, ўзбурыць.

ВЗБУДОРАЖИТЬ, стрывожыць, страсьці, збантэжыць.

ВЗБУЧИТЬ, ўздуць. Ўздулі хлопца за няслухмянасьць.

ВЗБУЧКА, нахлабучка. Далі дома нахлабучку за гультайства.

ВЗБѢСИТЬ, ашалець, разшаліць, Разшалілі дурнога. Разшалілі шарсьнёў, восваў.

ВЗВАЛИВАТЬ што на што; узваляць, узваляцца, узвал.

ВЗВАРЬ м. навар у якім распусьцілася часьць таго што варылі: навар.

ВЗВЕСЕЛЯТЬ каго, ўзвесяляць, зьвесяляць.

ВЗВЕСТИ, успружыць. Успруж курок пa стрэльбе.

ВЗИВАТЬСЯ, узбівацца, ўзлынаць.

ВЗВИЗГИВАТЬ, вішчэць, віжджэць, скавытаць, якатаць.