Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/700

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

СТОШНИТЬ каго, самліць, знудзіць.

СТРАДАТЬ, мучыцца, мука; цярпеньне.

СТРАДА ж. час жніва і касьбы; пільніца.

СТРАНА ж. ў значэньні абхвату зямель, мясцовасьці; старана, край, зямля.

СТРАНИЦА ж. кождая са старон аркуша паперы; балонка.

СТРАННЫЙ, дзіўны, дзівацкі. Дзіўна, што яго дагэтуль няма. Дзіўныя справы творацца тут.

СТРАННОСТЬ, дзіўнасьць.

СТРАНСТВОВАТЬ, падарожнічацьніцтва, падарожнікніца.

СТРАСТЬ ж. цялесны і духовы боль; мука. Мука Госпада нашага Іісуса Хрыста. Усякіх мук у жыцьці нацерпішся.

СТРАСТЬ, множства, бязмернасьць, вельмі многа; страх, страшна, многа. Страшна балюча. Страшна хочацца. Страх, як ён скупы.

СТРАСТЬ, духовы парыў да чаго, неакялзанае хаценьне, жаданьне; жарскасьць, жарскі, жарсьць, жарлівасьць, запальчывасьць; пасыя, пасыянат. Кождая пасыя неразумная. Чалавек ў запальчывасьці горш зьвера. Любоў і ненавісьць процілеглыя пасыі. Жарлівая малітва. Жарскі танцор, лавец, баец. Жарсьці сваей пастрымаць ня можа. Чалавек ён добры, а толькі жарскага характару. Губіць яго жарсьць да жанок ды гарэлкі (Празарокі Віл. пав.).

СТРАСТНАЯ НЕДѢЛЯ, апошні тыдзень вялікага посту, пасьвячоная памяці мукі Хрыста; пасыйны тыдзень; вялікі тыдзень.

СТРАТЕГІЯ ж. грэцк. навука вайны; вучэньне аб лепшым разкладзе вайсковых сіл і спосабаў; стратэгія.

СТРАТИМ м. баечны птах, „ўсім птахам маці“; рысуюць з жаночай галавой і грудзямі.

СТРАХ аг. слав. страх, страшны, страшыць, страшаньне, страшліва, страхацьцё, страхацца;