СОБРАТ м. пабратым.
СОБУТЫЛЬНИК м. спабутэльнік.
СООБЩА прысл. разам, супольна. Супольна ўсё робяць. Супольна таргуюць.
СООБЩИТЬ што каму; паведаміць; што з чым; злучыць, злучэньне.
СОБЫТІЕ ср. падзея. У нас з гэтага здарэньня зрабілі цэлую падзею. Гістарычныя падзеі служаць навукай патомству.
СОБСТВЕННЫЙ, свой, ўласны, собскі.
СОБСТВЕННОСТЬ, ўласнасьць, собіна, собінка.
СОБСТВЕННО прысл. ўласьціва. Ўласьціва зямля гэта яму не належыць.
СОБСТВЕННОРУЧНО, ўласнаручна.
СОБСТВЕННИК, ўласьнік—ніца; собнік—ніца.
СОВА ж. сава, соўка, савіны.
СОВАТЬ што, суваць, сую, суеш, сувацца. Гляджу, аж ён суе мне грыўню ў руку. Ён суваўся да мяне біцца. Ня суйся ў паны, лекаем будзеш. Што ты яму там суеш у лапу. Усюды суваўся шукаючы праўды; торкаць, ткаць.
СОВЕРШАТЬ што, даконываць, дакананьне.
СОВЕРШЕННЫЙ, дакананы. Дакананы факт.
СОВЕРШЕННО, саўсім, зусім. Зусім іншы.
СОВЕРШЕННЫЙ, які дасьціг высшай дасканальнасьці; дасканальны.
СОВЕРШЕНСТВО, дасканальнасьць.
СОВЕРШЕНСТВОВАТЬ, дасканаліць—леньне.
СОВЕРШАТЕЛЬ, даканач.
СОВЕРШЕННОЛѢТНІЙ, поўналетні.
СОВЛАДѢВАТЬ, абладаць, абладаньне.
СОВЛАЧАТЬ з каго што; сьцягаць.
СОВМѢЩАТЬ, стоўпіць—піцца; зьмесьціць.
СОВМЕЩЕНІЕ ср. патоўплівасьць; сумеснасьць, сумеьслівасьць.
СОВМЕСТИТЕЛЬ, спатоўпнік—ніца; сумесьнік.
СОВМѢСТНО, сумесна, паспольна.