ВАШ, заімак 2 асобы: мой наш, твой, ваш. Ваша воля, наша доля. Вашы пьюць, нашых бьюць. Вашэць, Ваша- слова ўжыванае на Беларусі замест. рас. Вы, паходзіць ад скорочанья Ваша Міласьць, Ваша Чэсьць. Ты Ваша, я Ваша, а хто-ж хлеба напаша.
ВАЯТЬ што, высякаць, выразаць ад рукі выпуклыя, або акруглыя падобьбя людзей, зьвераў, або аздоб: рэзьбіць, рэзьбяр, рэзьба. Архаічн., каведар.
ВБИВАТЬ што у што, ўбіваць, ўганяць. Убіў (угнаў) кол (цьвек).
ВБИРАТЬ што у што, ўцягаць, ўсякаць, ўпіваць.
ВБЛИЗИ, поблізь наўпоблізь.
ВБОЛВАНИТЬ што ў каго. ўцямешыць, ўбіць.
ВБРАСЫВАТЬ што у што, ўкідаць, ўрынаць, ўлукаць, ўшпурляць, ўшыбаць.
ВБРОД, ўброд, бродзькі. Трэ было Янку перайсьці раку бродзькі. (Сержп. стр. 55).
ВБРЫЗГИВАТЬ што у што, ўстрыкаць, ўстрыкнуць. Устрыкнулі яму лякарства пад скуру.
ВБУРОВИТЬ што у што, ўсьвярліць, ўкруціць.
ВБУХАТЬ што у што, ўбухаць, ўпялёхнуць, ўчабохнуць.
ВБЫЛЬ ўзапраўдна, запраўды.
ВВАЖИВАТЬ каго куды, у што; ўнаджываць.
ВВАЛИВАТЬ каго куды, у што ўваляць, ўрынаць. Урынулі (ўвалілі) ў ваду.
ВВЕДЕНІЕ, ўступ, Уступ у абладаньне маемасьцю. Напісаў уступ у гісторыю.
ВВЕРГАТЬ што куды, або у што: ўрынаць.
ВВЕРТЫВАТЬ што у што; ўшрубоўваць, укручваць-цца, укруціць самого сябе. Шашаль укручваецца галоўкай у дрэва. Укручына, валакністы круг, які трымае аглаблю пры палазе ў санях.