РВАТЬ што, рваць, рве, рвацца—нуцца; дзерці, драць.
РВАНЬ драньцё, драсьцё, дросткі; дзярмо, дзярмацьцё.
РВЕНІЕ ср. парыў.
РВОТА ж. блявата, бляваць, блювоціны; блювярза, непрыстойная гутарка, польск. „bluźnierstwo“; варыцаньне, варацаць; вякі, вякаць; воміт, воміты, вамітаваць; рыгаць, рыгае, вырыгнуць.
РВОТНЫЙ, блювотны, варацальны, вомітны.
РВОТНОЕ ср. блювотнае, вомітнае.
РДѢТЬ, гарэць, чырванець, займацца агнём і чэрвеньню; сьпець, дасьпяваць і чырванець на сонцы; жаўрэць, жаўрэе, жаўрыцца—раньне, жаўраны; жаўрэц, румянец. Сады жаўрэюць. Жнеі зажаўрэлі на сонцы. Зажаўрэла дзяўчына, шчокі агнём загарэліся з сораму. Ад суніц аж жаўрэе ў лесе. Болька зажаўрэла.
РЕАГЕНТ або РЕАКТИВ м. лацінск. хіміч. матэрыя якой пазнаецца прытутнасьць ў росцечы другой, вядомай матэрыі; рэактыў, ператвор, разчыннік.
РЕАГИРОВАТЬ на што, рэагаваць, спраціўляцца.
РЕАКЦІЯ ж. рэакція, спраціўчын, спраціўчынны.
РЕАЛ м. друкарск., крывы стол, на якім стаіць скрыня да літар; паставец.
РЕАЛЬНЫЙ лацінск. практычны—насьць, практык; істотны.
РЕАЛИЗИРОВАТЬ што, выканаць, выкананьне; рэалізаваць, зысьціць.
РЕБЕЗИТЬ у вачах, мітурыцца, мітусіцца, мельсціцца.
РЕБРО ср. край, востры або вузкі бок рэчы; рабро, рабярцо, рабраваць. Дошкі паложаны не пласмом, не тырчком (тырцом) а рабром.