Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/589

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПРУД м. капанае возера; стаў ставок; сажалка.

ПРУЖИТЬ, пружыцьжыцца, пружына.

ПРУЖИННЫЙ, спружынны, спранжыновы.

ПРЫГАТЬ, скакаць, сігаць.

ПРЫЖОК м. скок, скочыў, скакункуха.

ПРЫСКАТЬ, пырскацьканьне, пырскаўка.

ПРЫТЬ, скорасьць, хуткасьць.

ПРЫЩ м. дробны нарыўчык на скуры; прышчык, прышчаваты, прышчавець.

ПРѢСНЫЙ, прэсны, прасьняк, прасьнець.

ПРѢТЬ, прэць, прэлы, прэль, прэлаваты.

ПРЯДАТЬ, скакаць, гопаць, гіпаць.

ПРЯЛКА ж. прасьціна.

ПРЯМОЙ, просты, проста, просьць, прастата, праставаты, просткі, праставаць.

ПРЯМОВЕРХОЕ дрэва, проставерхае.

ПРЯМОБОКІЙ стол, простабокі.

ПРЯМОДУШІЕ, простадушнасьць.

ПРЯМОЛИНЕЙНЫЙ кірунак, просты, просталеглы.

ПРЯМОУГОЛЬНЫЙ трыкутнік, простакутны.

ПРЯНЫЙ, востры, пахнючы і прыемны на смак; перны, пернасьцьнаваты; пернік, салоджанае цеста печанае на мёдзе з рожнымі прыправамі; перніца, форма да пячэньня пернікаў.

ПРЯСТЬ што, прасьці, прадзе, прадзіва, праха, прадка.

ПРЯДЬ м. прадно. Прадно воўны, валасоў.

ПРЯДИЛЬНЯ ж. установа да прадзіва; прадніца, праднік.

ПРЯЛЬЯ ж. праха, пральля, прадка, папрадуха.

ПРЯЛКА ж. прасьніца, праліца.

ПРЯТАТЬ што, хавацьвацца, хаваньне, хоўкі, схоўкі, хавачвачка.