ПРЕДЗНАМЕНОВЫВАТЬ, запавядаць.
ПРЕДЗНАМЕНОВАНІЕ ср. запаведзь, запаведнік—ніца.
ПРЕЗНАЧАТЬ што, каму; празначаць.
ПРЕДИСЛОВІЕ ср. прадмова, прадмаўляць.
ПРЕДЛАГАТЬ што, перад кім; спакладаць.
ПРЕДЛАГАТЬ што, каму; прапанаваць, прапанова; суліць, посул.
ПРЕДЛОГ м. выдуманая прычына, адгаворка; пазор, прычына. Выступіў пад пазорам (прычынай) хваробы. Пад пазорам нібы-то крыўды сваей, распачаў суд. Пад пазорам ветласьці нагаварыў шмат зьняважлівага. Гэта толькі пазор такі, а прычыны саўсім іншыя.
ПРЕДЛОГ грамат. адна з нескланяных часьцей мовы; прыймя.
ПРЕДЛЕЖАТЬ каму, быць наперадзе ў будучым; надыйсьці. Усякому надойдуць свае клопаты.
ПРЕДМЕТ м. (пераклад з лацінскага Objectum) усё, што уяўляецца нашымі човамі або мысьлю. У народных, вясельных песьнях сустрачаем ў падобным значэньні словы: знадабьбе, знадабень, знадбень; угодзьдзя, угодзейка.
Вы злотнічкі, вы работнічкі, |
Акром гэтага ёсьць яшчэ прыказка: У хаце пень і то знадбень. У паперах нябошчыка Ольгерда (Аляксандра) Обуховіча (родам са Случчыны), маецца запісанае слова спакмень: „W czasie pobytu u. p. Czarnockich zrobiłem ciekawe spostreżenie do słownictwa ludu naszego, mianowicie: znalazłem, zdajemi się, zupełne ekwiwalent słowu „objekt“, w naszem — spakmień; jakie słyszałem w żartobliwej piosence, która widocznie, posłużyła Odyńcowi do słynnego jego wierszyka „Čzy to czart, czy to chart“.