Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/543

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПРАГМАТИЧЕСКІЙ грэцк. на чыне абаперты і прост у чынах стасаваны; простадзейны.

ПРАЗДНЫЙ, даслоўна — парожні, пусты. Пусты дом. Пустое начыньня. Аб чалавеку: безработны, пусты, вольны у значэньні вольнасьці ад абавязкаў; гуляшчы. Аб часе: правольны.

ПРАЗДНИК м. сьвята, сьвяткаваць, сьвяточны.

ПРАЗДНЕНСТВО, гасьцьба або урочыстасьць ці сьвяткаваньне чаго абрадамі і бясёдамі; сьвяткавіца, сьвяткаўнік, сьвяткаўніцкі. У іх усё сьвяткавіцы ды балявіцы. У другіх імяніны — вялікая сьвяткавіца. Сьвяткавіца угодкаў.

ПРАЗДНОЛЮБЕЦ, гультай, лянько.

ПРАЗДНОСЛОВИТЬ, пустамовіць, пустамоўны.

ПРАЗДНОШАТАНІЕ; абібоцтва, галцяйства.

ПРАЗДНОЯДЕЦ, дармаед.

ПРАЗЕЛЕНЬ фарба, сіня-зялёная; ярзель, ярзлавы.

ПРАКТИКА ж. практыка, практычны, практыкаваць.

ПРАПОРЩИК м. вайсковы чын; харужы.

ПРАСОЛ м. хто скупляе мяса і рыбу; агульнік у торгу статкам на мяса; зарубач, зарубацтва, зарубацкі.

ПРАЧКА, памывачка.

ПРАЧЕШНАЯ, прачкарня, мыйня.

ПРАХ м. трухля, ператрухлеўшая гніль; пыл, прысок; порс, порсьць, пораш, пыршыць; пурха, пуршыць.

ПРАЩА ж. зложаны пятлёй рэмянь, вяроўка, часам з днішчам, куды кладзецца камень, які кідаюць; прастка.

ПРЕБЛАГІЙ, прадобры, дабраісты; найлепшы.

ПРЕБЫВАТЬ, бытаваць.

ПРЕВОЗВЫШАТЬ каго, пераўзвышаць.

ПРЕВОЗМОГАТЬ каго, што; перамагаць.