ПОШЛЫЙ, агульна ведамы, дакучны, не цікавы, непрыстойны, нізкі, вулічны; плыгкі, плюгкі.
ПОШЛОСТЬ, плыгкасьць, плыгкаваты, плыжэць; плюгасьць, плюгаты, плюжэць.
ПОШЛЯК, плыжнік—ніца; плюгак—гаўка. Плюгі хлапец; плюгая дзеўка.
ПОШЛЯТЬСЯ, палындаць, пабадзяцца.
ПОШТОПАТЬ назуткі, пацыраваць.
ПОШТУКАТУРИТЬ дом, патынкаваць.
ПОШУЧИВАТЬ, жартаваць.
ПОШУТОВСКОМУ, паблазэнску.
ПОШУШУКИВАТЬ, зюзюкаць.
ПОЩАДИТЬ што, каго; пажалець або ахаваць; захаваць; пашчадзіць. Пашчадзі каня ў дому, а ён адплаціць табе ў дарозе. Пашчадзі капейку на чорны дзень. Дараваць каму не караючы; зьлітавацца, зьлітаваньне.
ПОЩЕБЕНИТЬ дарогу, пажвіраваць.
ПОЩЕБЕТАТЬ, пашчакатаць, пошчак.
ПОЩЕГОЛЯТЬ у новай вопратцы; пашчапурыцца, пафрантаваць.
ПОЩЕДРИТЬСЯ, пашчадравацца.
ПОЩЕЛКИВАТЬ, палузгаць, палузгатаць.
ПОЩЕЛИТЬСЯ, пашчапацца.
ПОЩЕЧИНА, аплявуха, поўха.
ПОЩИПЫВАТЬ травіцу, паскубаць. Авечка скубе, паскубає травіцу. Певень пеўня паскубаў.
ПОЩУРИВАТЬ вочы, памжаць. Ен сьмяючыся памжае вочы. Спамгнуў вачыма: паглядзеў на мяне спамжыўшы вочы.
ПОѢДАТЬ што, паядаць, паяданьне, поедам, паедкі, поедзь, паедны.
ПОѢЗДИТЬ, паездзіць, паехаць, паязджаць, паязджане, поезд, вясельны; паездка, паезджы, паездны, паезднік—ніца, паязджанін—нка.
ПОЭЗІЯ ж. грэцк. прыгажство ў пісьменнасьці, усё мастацкае, духоўна і маральна прыгожае, выра-