Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/495

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПОГЛАВНЫЙ сабор, пагалоўны, усеагульны.

ПАГЛАЗѢТЬ на што, павароніць.

ПОГЛА(О)ЩАТЬ што, паглынаць, пахлынаць.

ПОГЛЯДЫВАТЬ на што; паглядаць, погляд.

ПОГНУШАТЬСЯ чым, грэбаваць, пагарджаць, чурацца.

ПОГОВОРКА, гутарка, чутка; памоўка, На воўка памоўка, а воўк тут. Кароткі але зьмястоўны сказ; прыказка.

ПОГОДА ж. пагода, пагодны, пагодлівы, пагодна, пагодзіцца.

ПОГОНЫ, нарамнікі.

ПОГОРЛАНИТЬ, пагалакаць.

ПОГОСТ м. магілкі з цэркаўкай; цьвінтар.

ПОГРАНИЧНЫЙ, наўзьмежны.

ПОГРЕБАТЬ каго, хаваць, хаваньне, паховіны, пахоўны; хаўтурыць, хаўтуры, хаўтурны. „Хаўтуры“ ад слова „хаваць“, „скрываць“, „хутаць“. Сягоньня абаралі, сягоньня і ахаўталі бульбу, знача абсыпалі, абкапалі (Вітабшчына). Куды ты захаморыла маю шапку, паяс? Хаўтурка, хатурка, названьне зрубчыка які будуюць на могілках замест помніка. Хаўтыр, скупец, які ўсё хавае, хоўтае, скрывае. Хутырка, скрытка, схоўка, зямлянка, склеп. Хатарга, цемень, цямната. Захаторылася, захмарылася, замянілася, зацямнілася. Расхатурхацца, развіднець, разсьвятлець, ачуняць, раскрыцца.

ПОГРЕБЕНІЕ ср. паховіны, пахаваньне; хаўтуры.

ПОГРЕБАЛЬНЫЙ, пахоўны, хаўтурны.

ПОГРЕБ м. склеп, поднік, поруб.

ПОГРЕМОК м. брашчотка.

ПОГРОХОТАТЬ, пагракаць.

ПОГРУЖАТЬ што у што, панураць, панураньне, панураны.