Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/490

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПЛЕОНАЗМ м. грэцк. многамоўства.

ПЛЕРЕЗЫ ж. фр. белыя нашыткі на чорнай вопратцы; жалобныя нашыткі.

ПЛЕСЕНЬ, гнільная нарасьць ад вільгаці; цьвіль, цьвілець, зацьвіль.

ПЛЕСКАТЬ, плюскаць, плюскацца, плюск, плюскоча; плюса або плёса, заліў на рацэ, — мелкі заліў ў возеры, мелкая затопа.

ПЛЕСНА ж. ўся ступня нагі, плосмая яе часьць; ступня.

ПЛЕТЬ ж. пуга, пужка.

ПЛЕТЕНЬ м. тын, тыніць, тынок.

ПЛЕХНУТЬ што, пялёхнуць.

ПЛЕЧО ср. плячо, плечы, плячысты.

ПЛИС м. франц. партовы аксаміт; пліс.

ПЛИТА ж. пліта, плітка, плітоўнік.

ПЛОДИТЬ каго, пладзіць, пладзіцца, плодны, плод, пладавіты, плоднасьць.

ПЛОМБА ж. франц. валавяная вісячая пячаць; плёмба.

ПЛОСКІЙ, роўны, сплюшчаны, на чым няма гарбоў; плосмы, пласмаваты, пласмо, пласміня, пластка; плоцны, плоц, плацмаваты, плоцкі.

ПЛОСКОСТЬ, глупая насьмешка, высказ; пляўзьня, пляўза, пляўзнуў, пляўзае.

ПЛОСКОВЕРХІЙ, пласмаверхі.

ПЛОСКОГРУДЫЙ, пласмагруды.

ПЛОСКОДОННЫЙ, пласмадонны.

ПЛОСКОНОСЫЙ, пласманосы.

ПЛОТНЫЙ, сьціснуты, зьбіты, густы; шчытны, зворны, стульны, сьціпры, зьніцны. Сьціпры ком, сьціснуты, зьбіты. Сьціпрэй накладай воз. Шчытна, зворна, стульна, зьніцна зложаны клепкі ў дзяжы; дапасавана дно да вядра.

ПЛОТНОСТЬ, сьціпрасьць; процілеглае гэтаму паняцьцю кіпры кіпрасьць, рыхлы, наздрысты, ня сьціслы. А плоть языка суть кипрая. (Супр. рук).