Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/486

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шы, то ў дзеда нястане душы. Па нашаму „пірог“ пшанічны хлеб, тое што па расійску „булка“, „куліч“. Дробныя пшанічныя піражкі (рас. „булочки“), у нас маюць названьне: перапечы, перапечкі; перапечайніца, жанка якая выпякае ці прадае піражкі („булочки“).

ПИРОЖНОЕ, мазулёк, мазулькі; цестка, цестачка.

ПИСАТЬ што агульн. слав.; пісаць, пісаны, пісаньне, пісацца, пісака, пісомымая, пісар, пісарства, пісьменнік, пісьменніцтва.

ПИСАННЫЙ, аздоблены калеровымі рысункамі; маляваны, маляваць, маляванікнка.

Каромысьлік яровенькі,
Вядзерцы маляваны. (Рогачоўск. пав.).

Ня можа чалавек ціханька сядзець, бо не маляваны сьвяты (Сержп. стр. 1).

ПИСАНКА, украін. размаляванае фарбамі вялікоднае яйко; маляванка.

ПИСАТЕЛЬ, пісьменнікніца, пісьменніцтва.

ПИСЧЫЙ, пісомы. Пісомая папера.

ПИСМО, паведамленьне на паперы; ліст, лісьцік, лісты, ліставаньне, перапіска, абмен лістамі; лістоўна, паведаміць каго аб чым. Напісаць, выслаць ліст. Я з ім, даўно не лістуюся. Паведамлю Вам аб гэтым лістоўна.

Ня сплю, не ляжу, — лісточкі пішу,
Лісточкі пішу, да паненкі шлю,
(P. 8—9. c. 113).

ПИСКАР м. рыба піскун, піскуны.

ПИСТОЛЕТ м. пісталет.

ПИТАТЬ каго, сыціць, сыціцца, сытны, сытнасьць; карміць. Сыціць дeшу і цела. Ці насыціўся-ж ты? Сытная, унасытная страва. Якая-ж насыць з рака?! У печы румяна, на стале сытна. (Р. 8—9. 175).

ПИТАТЬСЯ, сыціцца, карміцца, жыраваць.

Каля рэчкі хадзіла,
Жыравала пясок (Нар. пес.).