ў дом; сені, сенцы. Судзьдзя нас у сенцах пратрымаў да поўдня. Паны любяць простых людзей у сенцах прыймаць.
ПЕРЕДНИК м. часьць вопраткі з рожнага выгляду і крою для акрыцьця верхняй вопраткі ці для аздобы; панявень, панявок, поняўка, поньцік; заполак; хвартух, хвартушок. „Хвартух“ слова нямецкае, зайшло да нас праз палякаў (ням.: Fahrtuch). Наша пітомае слова панява. Панява гэта сымвал замужнай жанкі, як і чапец. Абычай нашэньня паняўкоў дзяўчатамі, як аздоба да вопраткі, гэта так сама праціўна нашым традыціям як абстрыганьне валасоў у дзяўчат, як адзяваньне іх у чапец.
Узяў цябе у перайку, |
ПЕРЕДОВОЙ, хто, або што на перадзе; пярэдні, наўпярэдні.
ПЕРЕДИРИТЬ што, прадзіравіць.
ПЕРЕДЫШАТЬ, перадыхаць, перадышка; ператхнуць, пяротха. Без спачынку, без пяромхі гналі нас у воласьць.
ПЕРЕДѢЛЫВАТЬ што, перарабляць, перарабляцца, перарабляньне, пераробка, пераробны. Гарбатага толькі магіла пераробіць. Усіх работ зразу не пераробіш.
ПЕРЕЖАРИВАТЬ пячэню, перапражываць. Лепш недапражыць чым перапражыць. Кава недапражана, трэба перапражыць.
ПЕРЕЖАТЬ, пераціснуць.
ПЕРЕЖАВКАТЬ, перачаўкаць, перажваць.
ПЕРЕЖЕЛАТЬ чаго, перахацець.
ПЕРЕЖЕРАВЛИВАТЬ асьвер, перасьверываць.
ПЕРЕЖИГАТЬ што, перапаляць, перапаляньне, перапал, перапалкі.
ПЕРЕЖИЖЖАТЬ што, перарэджаць, перарэджаны.
ПЕРЕЗАРИТЬСЯ на што, перагаліцца.
ПЕРЕЗНОБИТЬ рукі ногі; перазябіць.