Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/471

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ПЕРЕВИЗЖАТЬ каго, перапішчаць, перазьвіржджэць.

ПЕРЕВИНЧИВАТЬ што, перашрубовываць.

ПЕРЕВИРАТЬ што, каму; пералгаць, пералгацца, пералганьне, пяролгі, пяролыжны, пералыгі і пяролыгі, пералыгчывы. Хто мяне пералжэ, трох дзён не пражыве. Адзін лгаў, не далгаў, другі лгаў, пералгаў, трэці пералыгіваў.

ПЕРЕВИСАТЬ, вісець, цераз што; перавісаць, перавіслы, пяровеска.

ПЕРЕВОДИТЬ што, каго; вывеўшы з аднаго мейсца пакідаць на другім; перавадзіць, перавод, пераводнікніца, пяровады.

ПЕРЕВОДИТЬ з аднэй мовы на другую; перакладаць, пераклад, пераклады, перакладчыкчыца, перакладзены. З чужой мовы цяжка зрабіць добры пераклад. Перакладчык не павінен трымацца будовы чужой мовы.

ПЕРЕВОДИТЬ, нішчыць, выгубляць. Мышэй нішчаць атрутай. Выучні пакуль навучацца пісаць перанішчаць многа пёр і паперы.

ПЕРЕВОЗИТЬ што, куды; перавазіць, перавазіцца, перавоз, перавозка, перавозьнік, перавозны.

ПЕРЕВОЙ, перавіў, перавіўны.

ПЕРЕВОЛАКИВАТЬ што праз што; перавалачываць, перавалочны, перавалока, перавалочча; перавалочынаніца, пярокладка, папярэчніца на двох стаўбах; папярэчная бэлька ў будоўлях бяз столі.

ПЕРЕВОЛОЧЬ што, перавалачы.

ПЕРЕВОРАЧИВАТЬ што, перавяртаць.

ПЕРЕВОРАШИВАТЬ сена, ператрасаць, ператруска.

ПЕРЕВОРОТИТЬ што, перавярнуць.

ПЕРЕВОРСИТЬ сукно, перакуграць, перакутрыць.