ПАКОСТЬ ж. поскудзь, паскудзіць, паскуднік; плюгаўства, плюгавасьць, плюгавіць, плюгаўнік, плюгаўка. Плыгаць, скакаць падобна жабе, поўзаць як вужака.
ПАЛЛАДА ж. грэцк. багіня вайны.
ПАЛАДИН м. лац. рыцар гонару.
ПАЛАНКИН м. драгі, насілкі.
ПАЛАТА ж. намет, наметка (не намёт); шацёр. Аткрыў акно, гляні на двор: на тваім дварэ стаіць шацёр навюсенькі, бялюсенькі (Вялікодн. п.). А ў полі, а ў полі татары стаялі, татары стаялі, наметы стаялі (нар. песн. Новагр. п.).
ПАЛАЧ м. той хто выпаўняе сьмяротны прысуд; кат; катаваць, біць, зьдзекавацца падобна кату, прыстаўленаму на даўнейшым судзе мукамі дабыць прызнаньне.
ПАЛЕВЫЙ франц. колеру саломы, бледнажаўтаваты; палавы палавець.
ПАЛЕНИЦА ж. укр. пірог, піражок, перапеча.
ПАЛЕОГРАФІЯ ж. часьць археолёгіі; навука аб старадаўных літарах і спосабах пісаньня; палеографія.
ПАЛЕСТИНА ж. жыдоўск. палестына. У перакладзе азначае — бацькаўшчына.
ПАЛЕЦ аг. слав. палец, пальцы, пальчаты; пальчаткі, рукавіцы с пальцамі. Названьне пальцаў на руках: вялікі або пянцюх, спаказны, сярэдні, пярсьцяк, мезяны. На нагах: вялікі або ступель і чатыры малыя палюхі.
ПАЛЕЯ, летапісь выбраная са Старага Закону.
ПАЛИСАД, ПАЛИСАДНИК м. франц. тынок агародка з калкоў тычком; штахэтнік; тын, тынок, тынец, тыніць.
ПАЛИТРА ж. франц. ручная малярская дашчэчка да накладаньня фарбаў.
ПАЛКА ж. палка, палкі, палкаваць. Любіць як сабака палку.
ПАЛИЦА ж. палка, асабліва закамлістая з булдавой; пабаўга, побаўка; кіяга.