Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

БЕЗРАЗБОРЧИВЫЙ, неразборысты, не пераборчывы.

БЕЗРАЗЛИЧІЕ, безразрожлiвасьць, безразрожнасьць, безгалоўе.

БЕЗРАЗСУДНОСТЬ, бязглуздзіца, неразважліва.

БЕЗРОПОТНЫЙ, ненароклівы, пакорны.

БЕЗСВЯЗНЫЙ, нязьвязлы, бяззьвязлы. Бяззьвязлая гутарка. Зьвязласьці німа у яго мысьлях.

БЕЗСИЛІЕ, Ср. зьнясільнасць, зьнясільле, няўзмога, зьнямога, няўздужжа, бязмоцтва, абязмочаньне, асалавеласьць.

БЕЗСКОРБІЕ, . нясмутлівасьць.

БЕЗСЛАВІЕ, ср. ганьба, зьняслава. Ганьба бацькоў ляжэ на патомных. Зьняславілі мяне чорнаю няпраўдай.

БЕЗСЛОВЕСНЫЙ, бязмоўны. Скацежына бязмоўная.

БЕЗСМЕРТІЕ ср. несьмяротлівасьць, несьмяротнасьць. Сьвяты несьмяротны. Душа несьмяромная вечна істнаваць будзе.

БЕЗСМЫСЛІЕ ср. бязсэнсовасьць, бясэнсіца; нісянеціца.

БЕЗСМѢННЫЙ, нязьменны.

БЕЗСМѢТНЫЙ, незлічоны.

БЕЗСОВѣСТНОСТЬ, несумленнасьць.

БЕЗСОДЕРЖАТЕЛЬНЫЙ, беззьмястоўны.

БЕЗСОЗНАТЕЛЬНОСТЬ, несьвядомасьць, непрытомнасьць, бязведнасьць. Выказаў ён поўную сваю несьвядомасьць у гэтых справах. Перад скананьнем, у непрытомнасьці прагаварыўся. Бязведамнае дзіцятка. Бязведамна, з прасоньня, ўдэрыў.

БЕЗСОМНИТЕЛЬНО, бязвотпліўна. Ен бязвотпліўна ўсё ведае. Я Табе кажу бязвотпліўную праўду (Ваукавыск. п.); безсумнеўна.

БЕЗСПОРНЫЙ, безпярэчны.