Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Безпам-Безпорядок



БЕЗПАЖИТНЫЙ, безпасьцьвежны, безпашны, ня маючый пашы.

БЕЗПЕРЕМЕЖНЫЙ, безпераменны, неупераменны.

БЕЗПЕРЕМѢННЫЙ, нязьменны.

БЕЗПЕРСТЫЙ, бязпальцы.

БЕЗПЕЧАЛЬНЫЙ, безжурлівы, безжурботлівы, бязклопатны.

БЕЗПЕЧНОСТЬ, нядбайнасьць, нярупнасьць, нестарэннасьць,

БЕЗПЛОДНЫЙ, які не дае плоду, няплодны, бязплодны, нераджайны, ялы. Бязплодная маці. Нераджайная ніва. Ялая (ня меўшая плоду) карова, называецца ялаўка. Ялая зямля, размова.

БЕЗПЛОТНЫЙ, безцялесны, ня маючый, цела.

БЕЗПОДОБНЫЙ, чаму або каму німа падобнага, роўнага: бязроўны, незраўнаны,

БЕЗПОЗВОНОЧНЫЙ, безхрыбетны.

БЕЗПОКОЙСТВО, непакой, турбота, амбарас.

БЕЗПОКОЙНЫЙ,неўгамонны, неспакойны,клумлівы, рымслівы.

БЕЗПОКРОВИТЕЛЬСТВЕННЫЙ, беззаступны, безапякоўны

БЕЗПОЛЕЗНЫЙ, безкарысны, безужытны, няўжытэчны.

БЕЗПОМОЩНЫЙ, безпомачны, бязрадны.

БЕЗПОРОЧНЫЙ, бездаганны, бязсказны, бязганны (ад ,сказа" і „гана" - бракоўнасьць), цны, цнотлівы.

БЕЗПОРЯДОК, безлад, змутня, сумяціца. Безлад у хаце. Змутня і замяшаньне паміж людзей. А чорныя людзі пад мой час ўчынілі сумяціцу ў Смаленску.

БЕЗПОСРЕДСТВЕННЫЙ, безпасярэдны.

БЕЗПОЧВЕНЫЙ, бязгрунтоўны, безпадстаўны.

БЕЗПОЩАДНЫЙ, непашчадны, нелітасьцівы, безаглядны.