Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/321

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЛОБ м. аг. слав. лоб, лобны, лабок, лобік; лабаты, бязрогі; які мае выступ у бок; лабыр, выступ на раўніне ці на рэчы; лабырыцца, глядзець зпадлобьбя; лабатка, кветка не бахматая, ня поўнага квету; гвозьдзікі бываюць поўныя і лабатыя, гэтак сама многа іншых кветак.

ЛОВИТЬ агульн. слав. лавіць, лавіцца, лоўля; лавец, той хто займаецца лоўляй, паляваньнем; ловы, час, працэс лаўленьня; лавушка, прылада да лаўленьня малых стварэньняў — пастка, пасадка; лоўчы празначаны для ловаў; лавечыць, займацца ловамі.

ЛОВКІЙ аб чалавеку, хвацкі, хупавы, зручны.

ЛОГИКА ж. грэцк. навука праўднага, здаровага думаньня; лёгіка, лёгічны.

ЛОГ м шырокая нізіна; лог, лагчына, лагчавіна.

ЛОГОВИЩЕ, лежа, пасьцель зьвера; лагво, мярлог.

ЛОДАР м. ням. лотр, латраваць; разбойнік; галцяй,

ЛОДКА ж. лодка, лодзь; човен, чаўнок, высечаны з аднаго пня, без латаў, або зьбіты з дасок; высечаны карытам з двумя латамі на баках — дуб, дубіца, камяга.

ЛОДОЧНИК м. той хто кіруе, павозіць чаўном; вясляр, вясьлярнік, вясьлярскі, вясьлярства.

ЛОЖИТЬСЯ, лягаць, лягае, лягай, ляжаць; класьціся, кладзецца, кладоўсь, кладовіцца.

ЛОЖКА, прылада есьці рэдкія стравы; лыжка, лыжачка; лыжніца, лыжнік, павеска на сьцяну палічкай да затыканьня у ім лыжак; стругалыжнік, хто выстругае лыжкі.

ЛОЖНЫЙ, няпраўдны, фальшывы, лжывы.

ЛОЖЬ, няпраўда, лжа, фальш.

ЛОЗУНГ м. вайск. ням. умоўнае слова да апазнаньня вартай сваіх у вайсковым абозе; покліч.