Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/318

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ЛИМАН м. укр. суток ракі; рыга.

ЛИМОН плод дрэва Citrus medica; цытрына, цытрыновы.

ЛИМОНАД м. вада з цытрыновым сокам; ліманада; фруктоўка.

ЛИМФА ж. лац. белая кроў, малачко з якога творыцца кроў; пасака.

ЛИМФАТИЧЕСКІЯ СОСУДЫ, пасачныя начыньні.

ЛИНГВИСТИКА ж. лац. моваведаньне.

ЛИНІЯ ж., лінія, лінаваць, лінаваны; лінаррка, дашчэчка да лінаваньня.

ЛИНЕЙНАЯ мера, паўздоўжная.

ЛИНЯТЬ, траціць валасы або пёры на зьмену новых; ліняць, лінявы, ліняе.

ЛИНЯТЬ аб барве, колеры; блекнуць, блеклы; сьвянуць, сьвяны. Пасьвялі вочкі, паблеклі шчочкі. Сіняя фарба сьвяне ад сонца.

ЛИПА ж. дрэва Tilia; ліпа, ліповы.

ЛИПНУТЬ, клеіцца; ліпнуць, ліпне, ліпкі.

ЛИРИЧЕСКІЙ аб паэзіі, паэзія у якой пераважае пачуцьцё пад дзействам, не эпічная паэзія; лірычны.

ЛИСА ж. зьвярок Canis vulpis; ліс, лісіца, лісі; лісіцца прыкідацца добрым хітруючы, прыміляцца.

ЛИСТ м. зелень на дрэвах і травах, акром пнішча і сьцібла; лісьць, лісьцясты, лісцьцё, лісьцяваты.

ЛИСТВЕННЫЙ, лісьцясты, лісьцёўнік.

ЛИСТВА, лісцьцё.

ЛИСТВЕННИЦА, хвоя, хвойка, хваёвы.

ЛИСТ мера, аркуш. Аркуш паперы, бляхі, шкла.

ЛИТАВРА ж. адмена бубна; мядзяны кацёл паўклубам, абцягнены скурай; літаўра, таламбас.

ЛИТЕЙНЫЙ, лівецкі, лівец; літнік, хто адлівае з мэталю.