Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/312

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ЛАПА ж. ступня з пальцамі ў чатыраногіх і птушак; лапа, лапка, лапыры, лапырысты, лапыр.

ЛАПОТЬ м. кароткі абутак на нагу да шчыкалатак, бываюць робленыя з лазовай або ліповай кары „лута“ — лапаць: падношаны і зношаны лапаць — атопак; робляныя з тоўстага скурата — пасталы; з кажуха, поўсьцю ў сярэдзіну капсьнікопсьці; з пяньковых вяровачак — курпы, курплі; падшытыя скурай лутовыя ці іншыя лапці — лабакі; робленыя з пруцьця, „батаўя“ — баталы; баталы робяцца даволі глыбокія, вышэй шчыкалаткі; лутовыя лапці якія нямаюць падэшвы — каверзьні. Лапаць знай лапця, а бот бота. Блутае, бытцам кашу ў лапці абувае. Не злутаўшы лык, не пляці лапцяў.

ЛАПТА ж. вясельца якім бьюць па кочаўцы і сама гулня; пераймень, пераймо.

ЛАПША ж. крышаная цеста на страву доўгімі рэзкамі; макарон; разанцы.

ЛАРЬ м. скрыня, скрынка, скрыначка; калі акаваная залезам — каўчаг.

ЛАРЕЦ м. коўчык; шкатула; шкатулка.

ЛАСКАТЬ каго, абходзіцца з кім ветліва, выказываць сардэчны спогад, прыхільнасьць, мілаваць; песьціць, кукобіць, кунежыць, галубіць, гласьціць, ласьціць.

ЛАСКАТЬСЯ, каму каля каго; ласціцца, ласьціць, песьціцца, кунежыцца, галубіцца.

ЛАСКАНІЕ ср. пешчаньне, кунежаньне, кукобленьне, галубленьне; гласьціцца.

ЛАСКАТЕЛЬНЫЙ, гласьлівы, кунежлівы, кукоблівы, песьцьлівы.

ЛАСКОВЫЙ, ветлівы, прыхільны.

ЛАСТОЧКА ж. пташка Hirundo; ластка, ластавіца, ласьвіца, ластаўка. Голуб і ластаўка Божыя птушкі. Хто зрые гняздо ластаўкі ў таго будзе рабацьцё на твары. То не ластавіца па-