Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/310

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

КУШАТЬ што, есьць. Па нашаму кушаць, знача пробаваць, смакаваць але ня есьць. Я толькі пакушаю, а есьці ня буду.

КУШАНЬЕ ср. ежа, страва.

КУШЕТКА ж. фр.; софка.

КУЩА ж. намёт.

КУЩИ жыдоўскае веснавое сьвята; кучкі.

КЪ СОЖАЛЕНІЮ, насужаль, нажаль.

Л.

ЛАБАЗ м. мучная і крупяная крама; крама дзе прадаюць емінныя тавары; ятка, ятковы, ятковец, ятны.

ЛАБИРИНТ м. грэцк. заблутаныя ходы, дарожкі, пераходы, мейсца адкуль трудна выйсьці; лабірынт.

ЛАБОРАТОРІЯ ж. лац. працоўня для хімічных работ; лабораторія.

ЛАВА ж. рожная мяшаніна растопленых горна-камянных парод, якая выцякае з агнепыхлівых гор; лавіца.

ЛАВА ж. лава, лаўка; тоўстая шырокая дашка ўздож сьцяны да седзіва.

ЛАВИРОВАТЬ, ісьці пад парусамі супроць ветру; лавіраваць.

ЛАВКА ж. крама, крамнік, крамны.

ЛАВРА ж. вялікі многалюдны манастыр.

ЛАВР м. дрэўца Laurus; бабковец, ляўр.

ЛАГЕР м. ням. вайсковы стан, табар.

ЛАГОВКА ж. дуплянка з дном, верхам і ручкай; ражка.

ЛАДОН, пахучы карэнь які ўжываюць ла кадзіла; ладан, цімьян.

ЛАДОНКА ж. мяшэчак з-ладанам ці якой колечы сьвятасьцю ношаны на шыі; кудменчык.