КУКЛА ж. лялька.
КУКОЛКА ж. жамярыца ў пэрыёд апошняй стадзіі свайго разьвіцьця; першая — яечка, другая — вусень, вусьніца, трэцяя — каўшак, каўшанка, чацьвертая — мятлік.
КУКОРАЧ прысл. кукарэчмя, ад „кукры“ часьць нагі ад клуба да калена.
КУКУРУЗА ж. расьціна Zea mais; какорыца.
КУКУШКА ж. птах Cuculus canorus; зязюля.
КУЛАК м. агульн. слав.; кулак, кулачок, кулачыць.
КУЛЕБЯКА ж. пірог кіслага цеста с кашай, капустай, мясам; кулеш.
КУЛИНАРНЫЙ лац. датычны стравы і яе прыгатаваньня; кулінарны.
КУЛИСА ж. фр. адна з абцягнутых палатном і размаляваных бочных рам у тэатры; куліса, кулісы.
КУЛИЧЬ, вялікодны пірог з прыправамі; баба, бабка.
КУЛЬ м. рагожавы мех; рагазень. Па нашаму куль зьвязка саломы.
КУЛЁК м. мяшок, торба з пакрыўкай і завязкай, можа быць шыта з рагазы, бяросты ці палатна; клунак. Ён убіў у неба гвозд, павесіў свой клунак (Сержп. стр. 1). Клункі з таварамі злажы у лубянку. Ўзяў клунак на плечы і пашоў ў дарогу.
КУЛЬМИНАЦІЯ сьвятла. лац. мейсца дасьціжэньня найбольшай вышыні; прыцін, кульмінація.
КУЛЬТУРА ж. фр. выраб зямлі і дагляд за расьціной; асьвета, адукація, культура, культурны.
КУМИР м. выабражэньне постаці паганскага божышча; стод, балван, балвахвальнік.
КУМ м. КУМА ж. кстоўны, хросны бацька, матка; кум, кума, кумаваць кумоўства, кумотра. Иже поимеш куметру (Срезн.).
КУНА ж. зьвярок Mustela; куніца, кунічнік; кунець пасьля ліняньня абрастаць поўсьцю, дабрэць,