Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/305

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

КРѢПИТЕЛЬНЫЙ, змацоўны, змацняючы.

КРЮК м. крук, крукі, крукаваты, кручкаваты, кручнік; гак.

КРЯЖ, цьвёрдая асобная часьць чаго, якая сама па сабе становіць цэласьць; скрыж, скрыжаваты, скрыжэль; крач, крачаваты; карга, каржысты, каржак.

КРЯКАТЬ, каркаць, гаргаць, гракаць.

КРЯК м. жабяя ікра; кракавіны, кракацьцё.

КРЯЧИТЬ, кярэчыць, кярэчыцца.

КРЯХТѢТЬ, крактаць, крэнкаць.

КСЁНДЗ м. каталіцкі сьвятар; ксёндз, ксяндзоўскі. Ксёндз, польская форма, наша старая форма: „князь“; у нас так даўней і называлі ксяндзоў „князямі“. Князь біскуп, князь пробашч.

КСТАТИ прысл. дарэчы, ўсамчас. Дарэчы скажу вам ужо аб сваей бядзе. Калі памер бацька недарэчы і матка. Усамчас прыйшоў ты. Ўсамчас будзь сказана.

КТИТОР м. грэцк. апякун над цэрквай; патран, калятар, кцітар.

КТО займак, хто, хтось, хтосьці. Хто ідзе? Каб хто ведаў як я абедаў; ніхто няведае як худак абедае. Хтось тут быў. Хтосьці, кагосьці шукае. Бяжы за ім, нет ведама за кім. Хто куды каторы.

КТОМУ прысл. датаго, датаго-ж. Датаго-ж ён і дурань. Дамаго скажу табе.

КУАФЮРА ж. фр. вычурная прычэска; прычэска, прычасаньне.

КУБЫШКА ж. вузкагорлы гаршчок з перахватам ў шыі; гарлач, гарлачык.

КУБАРЬ м. пусты клуб з дзірой у баку, які пускаюць дзеці для забавы; жэўжлік, жэўжык; порплік, ваўчок.

КУБ м. перагонная судзіна; алембік, бывае рознай вялічыні і выгляду. У гэамэтрыі простакутнае, роўнастароннае цела абмежанае шасьцью роўнымі