КРАТКОВРЕМЕННЫЙ, малачасны.
КРАТКОСРОЧНЫЙ кароткатэрміновы.
КРАХМАЛ м. чыста мучыстая часьць зярнят, асабліва збожавых; скорблік, крахмал. Скорблік, паходзіць аб ласьцівасьці гэтай мучыцы быць клейкай і засыхаць „скорбнуць“, прыдаючы „скорбласьць“ тканінам; скарбліць, наскорблены.
КРАЮХА ж. абрэзак хлеба; акраец, акрайчык.
КРЕАТУРА ж. лац. стварэньне, жывёла; дакорліва аб нечыіх дабрахотліўцах; навушнік, завушнік, завушлівец.
КРЕДИТ м. фр. павер, наверны.
КРЕДИТИВНЫЙ, паверчы, паверчая грамата паслом; купецкі вексаль (беляг) на атрыманьне грошы — спаверка.
КРЕМЕНЬ м. самы цьвёрды з паміж камянёў; крамень, крамянец, крамяны; крамянец стар. грод, замак, рас. „Кремль“. У Горадзеншчыне крэмянь называюць гега, гежнік, гежань; гіжэнь, гіжэль ад гіжэць пырскаць іскрамі; у Вітабшчыне называюць: скалка, скалець, скаліца, скалісты.
КРЕМЛЬ м. унутраная часьць замку, гроду; стар. дзяцінец, крамянец (ад крамень ці укромны?).
КРЕМОТАРТАР м. лац. вінны камень.
КРЕМ м. фр. страва з выбітай сьмятанькі; пуш, пушовы.
КРЕНГЕЛЬ м. ням. печыва з цеста; рагуль, рагулькі, рагулёк.
КРЕНЗЕЛЬ м. дзікі адамант да рэзаньня шкла; дыямант.
КРЕНИТЬ вадаплаў, кланіць на бок; кланіць, клоніцца, наклон.
КРЕНЬ, падысподны брус пад вадаплавам; полаз, каспыль.
КРЕОЗОТ м. лац. матэрыя якая пры згараньні маецца ў дыме і дзёгцю, заховуе мяса ад гніцьця, з гэтай прычыны дымлёная мяса не псуецца; крэазот.