Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/278

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

КОВРИЖКИ, пернікі з рысункамі; пернікі. Пернік, ад перны па рас.: „пряный“.

КОВЧЕГ м. ад „каваць“, каваная скрыня; корст, корсьцік, кораб, караб. Нояў караб.

КОВШ м. аднаручны чарпак, коўш, коўшык; чарпло, чарпак, чарпачка; чатырохкантовая скрыня сулейкай у млынох адкуль цячэ збожжа ў жорны, кораб, кош; пад рукаў коша падвешана лага дрэўляная міса з вырезаным берагам, збоку дароблены лапацень.

КОВЫЛЬ м. стэповая трава Stipa; тырса.

КОВЫЛЯТЬ, хадзіць ў перавалку, прыпадаць на нагу; клыпаць, клыпаногі; кандыбаць, кандыба, шкандыбаць, шкандыбае, шкандыба.

КОВЫРЯТЬ што, калыпаць, калыпок, калыпайла, калыпепь, калуплівы, калыпацца, калыпаўка; капырсаць; пыркаць.

КОГДА прысл. калі, кады. Калі хочаш тады зроблю. Гэта было калі француз ваяваў. Гэта было калі чорт лыкі лутаў. Кады колечы адгаджуся. Кады ён ліхі чалавек. Кады ёсьць, а кады німа. Кады, гавораць у заходн. Віленшчыне i Вытабшчыне.

КОГОТЬ м. кіпцюр, кіпцюры, кіпець, кіпці. Кашачыя кіпці мышам і ў сьне мярэсьцяцца. І ў ката кіпці ў аксаміце. Што яму ў кіпці трапіла ня высклізьне.

КОДЕКС м. лац. зборнік права, судоўнік; зборнік.

КОЕ-ГДѢ, дзе-колечы.

КОЕ-КОГДА, дзе-калі,

КОЕ-КАК, як-колечы.

КОЕ-ЧТО, дзе-што.

КОЖА ж. верхняя павалока цела жывёлаў; скурка, скураны, скурны. Скура на руках пашчапалася. Купіў скуры на боты. Скураная шапка. Скурная, наскурная хвароба, Выкручываецца як скурат на агні. Скуравістыя яблыкі, заскуравелі ад непагадзі.