Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/275

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

калі яны зьмерзнуць, зробяцца як камяшкі цьвёрдымі.

КЛЮЧ м. прылада да замыканьня і адмыканьня замка; ключ, ключы, ключны, ключыць (заключыць і адключыць замок), ключнік-ніца, ключар урадовец які пераховуе ключы; ключавіна, дзірачка ў замку да ўтыканьня ключа; архаічн. ключ адміністратыўны падзел зямлі, воласьць, павет: „Заповеда Олег дати восем на корабль и по 12 гривень на ключь“. Відаць вайсковая сіла Алега дзялілася на ключы паводле кругаколіц з якіх паходзілі ваяры. Да апошніх часаў у нас называлі ключом вялікі двор, які дзяліўся на фальваркі ці засьценкі. Есьць сьляды самаўрадаваньня такіх ключоў, прыкл. ў Радзівілаўскіх дварох. Выбарны прадстаўнік ад жыхароў ўсяго ключа, называўся ключвойт.

КЛЮЧ м. крыніца, крынічны. Крынічная вада. У крыніцу бяжы па вадзіцу. Арх. крынь, крыніе.

КЛЮЧЕВИНА ж. мейсца мокрае ад крынічнай вады; мачарына.

КЛЮША, КЛЮШКА ж. кіёк з крывой камлявінай да трыманьня; касло, каслук, каспыль. Ходзіць каспылямі папіраючыся (мабыць рас. „костыль“, паходзіць ад названьня крывога дрэва касапля, касоплі, касапеліна, згэтуль і найменьне ракі Касапля рас. „Каспля“). Каслук мой зламаўся. У нашага бацюшкі ракітавае касло з сярэбранай галоўкай, ходзіць папіраючыся ім.

КЛЯНЧИТЬ чаго у каго, канкаць, княгаць.

КЛЯТВА ж. бажба, прысяга, шлюбаваньне, зарок, праклён, кляношаньне, кляцьба. Бажыцца кляношыцца тто ён гэтага не казаў. Я не пабажуся што гэтага ня было. Суд патрэбаваў каб сьведкі прысягнулі. Да прыняцьця прысягі — не солдат. Жана мужу шлюбуе вернасьць і паслухмянасьць. Даў зарок больш ня піць гарэлкі. Налажыў на сябе зарок больш не хадзіць да іх. Кляне сьмяротным праклёнам. Бацькаўскі праклён пазбаў-