Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

піла. Вага пераасьверылася на мой бок. Трэ, паставіць асьвер пры студні.

БАЛАСТ м. франц. пясок, каменьня, жвір насыпаныя ў кодаб карабля дзеля астоістасьці аго; цяжво, цяжыва.

БАЛАХОН м. татар. верхняя летняя сялянская вопратка, найчасьцей з палатна; насоў.

БАЛБЕС м. аболтус. Вун які аболтус выйшаў з яго. Лупі яго аболтуса гэтага.

БАЛДА ж. дрэўляная даўбешка, рознай формы; даўбешка, якую ужываюць сталяры, бондары. Дравасекі да шчапаньня дроў ўжываюць пабойню, даўбню, цяльпагу. Да разьбіваньня камоў зямлі ўжываецца кука і ад ея паходзяць словачыны — кокаць, кокнуць, ударыць. Целяпей, цяльпух, чалавек няўдалы, нязручны. Пабойня, чалавек тупы: што ўбіў, то ўехаў. Даўбня, гаворыцца аб згрызлівым, надаедлівым чалавеку.

БАЛДАХИН м. італьян. запона над ложам, седзішчам, пасадам: пераносны ўжываецца дзеля урочыстых працэсьій; бальдахім; полаг бывае над ложам.

БАЛКА ж. ням. бэлька, бярно, маціца.

БАЛКА татар. лог, разлог, сухадол, яр.

БАЛКОН м. вісячы ганак з балясамі, або выступ на зьне дому; стар.: гаўбец, галубец; балькон, паладок.

БАЛОВАТЬ дурэць, кудашыцца; псаваць што дурэючы, цацкацца, зцацкаць. Даваць патачку, патакаць; песьціць, пястун; разбязурываць. Разбязураных рабят у хатыль бярэ (Нікіфоровск). Разбязурыліся}}, што ратунку няма. Разкудашыліся і супыну німа. Будзеш кудашыцца ты датуль, пакуль пугай ня зрэжу. Мамчын сынок-пястунок. Як разпешчаны, то і разбэшчаны.

БАЛЛ м. азначаньне поступаў у навуцы ў працы; ведамка.

БАЛЛОТИРОВАТЬ, галасаваць.