Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/258

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

жлукцень, ці жлуктовая соль; вуглякісісты калі, чысты паташ; — калі.

КАЛОРИМЕТР м. прылада для памеру цеплаты; цепламер.

КАЛОША ж. ніжняя часьць гасьцяў, штаноў ад кятуркі да ступы; ногаўка, калоша. Абутак паверх бота, чаравіка ад сьцюжы ці мокрасьці; галёшы.

КАЛУГА ж. лужа, лужына.

КАЛЬЦІЙ м. лац. мэталь, які становіць хімічную аснову вапны; кальцій, вапнік.

КАЛЯКАТЬ с кім аб чым (татар: калайдакать); гукаць.

КАМАХА, фарба і жывёлка якая выдае чырвоную фарбу; чэрвень, кармазын.

КАМБАЛА ж. плосмая морская рыба; сухабочыца, палтус.

КАМЕДЬ ж. расьцінны, дрэўны клей; галбан; з польска: гума.

КАМЕЯ ж. грэцк. камень з выпуклай разьбой; стараветная, антычная рэзьба па камяню; камэя.

КАМЕНЬ м. агульн. слав. камень, каменьня, камяністы, камянка, камянець, камець, камянаваць, камянар.

КАМЕРА ж. лац. сьвятліца, пакой; камора. Камора мытная, камора судовая. У агнястрэльнай прыладзе пустаць ў пятавой часьці куды кладуць набой; пустыль, пустля.

КАМЗОЛ м. бязрукавая кароткая вопратка напрананая пад верхнюю вопратку; камізэлька, куртка (ад „куртаты“, кароткі).

КАМИЛАВКА ж. нагалоўнік адмена шапкі, якую носяць мніхі пад клабуком; падкапак, камілаўка.

КАМИН м. сярэдняя паміж загнетам („очагом“) і печчу, печ з аткрытым усьцям і простым комінам; груба, грубка. Старасьвецкія грубы служылі у нас да ацяпляньня і асьвятляньня адначасова.

КАМКА ж. шаўковая тканіна; адамашак.