Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/249

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ИСПОТЧЫВАТЬ што, счаставаць. Счаставаў усю гарэлку.

ИСПОШЛЯТЬ каго, што; сплыжаць, плыгкі. Ен ўсё чыстае, прыгожае умее сплыжыць, зрабіць агідным плыгкім (ад „плы(і)гаць“ скакаць як жаба).

ИСПРАВЛЯТЬ што, каго; папраўляць, паправа.

ИСПРАВНЫЙ, спраўны. Аб чалавеку — акуратны сумленны ў павіннасьцях; аб рэчах: добры, годны да ўжытку, не псаваны.

ИСПРАВНОСТЬ, спраўнасьць.

ИСПРАВИМЫЙ, які можа паправіцца, спапраўнасьць; спапраўны. Спапраўнае зло. Спапраўная бяда, калі можна яе паправіць.

ИСПРАВИТЕЛЬНЫЙ, да паправы датычны; папраўчы, спапраўчы.

ИСПРАВНИК м. зьверхнік земскай паліціі; спраўнік.

ИСПРАЖЕНІЕ ср. спарожжа, спаражняць.

ИСПРАШИВАТЬ што ў каго; дамагацца просьбай; прасіць пазваленьня зьверхнасьці; прасіць, просьба, прошаны, просьбіт-тка.

ИСПРОБОВАТЬ што, выпрабаваць.

ИСПРОВЕРГАТЬ што, вывяртаць, вываротлівы.

ИСПРЯМЛЯТЬ што, спрастовываць.

ИСПУГАТЬ каго спужаць, спудзіць: ўлякнуць, спалашыць.

ИСПУГ м. спужа, упуд; злякнасьць, злякненьне; спалох. З упуду, са спужы, са злякненьня, са спалоху, хварэе.

ИСПУГАТЬСЯ, спужацца, злякнуцца, спудзіцца.

ИСПУПОК м. пупавая папула, выпаданьне кішок у падскурны прарыў пупка; грызь.

ИСПУСКАТЬ што, з чаго; выпускаць; выдаваць з сябе крык; выдаваць; выпускаць („испускать“) душу, аддаць Богу душу.