ИСКОСА, зукоса. Зукоса на нас паглядае; наскас — Наскас поля дарогу правялі; зызам — Зызам на мяне глядзіць; касавурам — Усё касавурам зыркае. Чаго ты касавурышся на мяне? Я-ж табе нічога благога не зрабіў.
ИСКОСНЫЙ, сукосны, касавуры.
ИСКРА ж. маленькая частачка распаленага, агністая крупінка; іскра, яска, ясачны, іскрысты, іскравы, іскранік, іскрыць, іскрысты.
ИСКРЕННІЙ, чыстасэрдэчны, не крывадушлівы; шчыры, шчырасьць. Шчыры чалавек. Шчырая праўда.
ИСКРИВЛЯТЬ, выкрыўляць, выкрыўлены.
ИСКРОМЕТНЫЙ, іскрысты.
ИСКРОШИТЬ, скрышыць, паскрышыць, скружаць. Буракі, моркву, наагул круглае — кружаюць, цыбулю, бацьвіньне — крышаць.
ИСКУПАТЬ што, выкупляць, адкупляць.
ИСКУПИТЕЛЬ, адкупіцель-ніца.
ИСКУШАТЬ каго, чым; спакушаць, спакуса, спакусьнік-ніца, спакусьлівы; блазіць. Блазіць мяне нячысты.
ИСКУСНЫЙ, выпрабаваны, які дайшоў да умень; ня вялікай практыкай; умелы, умеласьць, умецтва, штучны.
ИСКУСТВО ср. умецтва, штука, мастацтва.
ИСКУС, пара, час, тэрмін калі хто спакушаецца, дазнае справу чынам, навучаецца чаго; проба, соблазь.
ИСКУШЕНІЕ ср. спакуса; блазь. Нячысты ўсякую блазь (спакусу) рабіў, а ткі не зблазіў.
ИСК м. спозыск. Спозыск доўгу.
ИСПАРЯТЬ што, выпарываць.
ИСПАРЕНІЕ ср. выпар, выпарына, выпары, параваньне. Ня толькі вада, але і лед парце. Выпары цела называюцца потам.
ИСПАЧКАТЬ што, сьпэцкаць.
ИСПЕЧЬ што, сьпячы, сьпечаны.