ИНТЕНДАНТ м. франц. хто кіруе еміннымі і другімі засабамі войска; шафар, інтэндант.
ИНТЕНСИВНЫЙ лац. сільны і напорысты; інтэнсыўны, напорысты.
ИНТЕРВАЛ м. франц. пустая праміжлегласьць; прагал, інтэрвал.
ИНТЕРЕС м. франц. прыбытак, зыск; зацікаўленасьць; карысьць, цікаўнасьць, справа.
ИНТЕРМЕДІЯ м. лац. невялікі тэатральны твор, напісаны для прадстаўленьня паміж другіх двох відовішч, яно або служыць ўступам да другога, або датыча сьвяткаванай урачыстасьці; інтэрмэдзія.
ИНТИМНЫЙ лац. блізкі, паміжсобны, таёмны; інтымны, паміжсобны.
ИНТОНАЦІЯ ж. лац. асабліва сільны націск голасам на слове, інтанація.
ИНТРИГА м. франц. юджаньне, падкопы, нагаворы і чыны з мэтай каму пашкодзіць — каверза, каверзь, каверзьнік—ца; любоўная зьвязь — баламутня, баламут, баламутка, баламуцтва; завязка, апорны пункт камэдзіі або драмы, зазвычай каханьне з якога родзяцца падкопы, каверзы — завязка; інтрыга.
ИНТРОДУКЦІЯ ж. муз. фр. ўступ.
ИНФАНТЕРІЯ ж. франц. пяхотнае войска, пяхота. Генерал от инфантеріи — поўны генерал пяхоты.
ИНФЛАМАЦІЯ ж. лекар. запаленьне.
ИНФЛЕКСІЯ праменьняў святла ж. наклон.
ИНФУЗОРІЯ ж. лац. мікраскапічная жывулька, ва ўсіх цеклацях, асабліва ў кіснучых і загніваючых; інфузорыя. Адмены іх: монада або пункцік, клубцік, вітушок, раскірзок.
ИПОКРИТ м. грэцк. аблыжны і скрытны пакорлівец; гіпакрыта, гіпакрыція.
ИРАЦІОНАЛЬНЫЙ лац. бязсэнсоўны, не разумны, не карысны; недамэтны.
ИРРЕГУЛЯРНЫЙ лац. неакуратны, няроўны, няўладжаны; няўладжаны.